Улады паабяцалі зрабіць пешаходную дарожку

 

Нядаўна слонімец Алесь Масюк атрымаў адказ на чарговы зварот пра добраўпарадкаванне пешаходнай дарожкі і пандуса ў Слонімскім мікрараёне Паўднёвы Захад ад намесніка старшыні райвыканкама Уладзіміра Ката.

«Па пытанні будаўніцтва пешаходнай дарожкі і пандуса на лесвічным маршы паміж адміністрацыйным будынкам аддзялення цэнтра банкаўскіх паслуг №422 філіяла №402 ААТ «Ашчадны банк «Беларусбанк» ў г. Слоніме і жылым домам №15/3 па пр. Незалежнасці г. Слоніма, Слонімскі раённы выканаўчы камітэт паведамляе, што ўладкаванне дарожкі і пандуса будзе выканана ў 3-м квартале 2018 года. Аб выніках Вам будзе паведамлена дадаткова, — гаворыцца ў лісце за подпісам намесніка старшыні райвыканкама.

Нагадаем, што яшчэ ў 2016 годзе па ініцыятыве хрысціянскіх дэмакратаў было сабрана больш за 400 подпісаў пад зваротам у ЖКГ зрабіць пешаходную дарожку і пандус на лесвічным маршы каля будынка «Беларусбанка», які знаходзіцца на вуліцы Скарыны ў Слоніме.

Спачатку чыноўнікі паабяцалі жыхарам мікрараёна Паўднёвы Захад, што дарожка будзе зроблена ў другім паўгоддзі 2016 года. Аднак пазней стала вядома, што з-за праблем з фінансаваннем будаўніцтва дарожкі і пандуса перанеслі на 2017 год. Але ў 2017 годзе будаўнічыя працы так і не пачаліся.

Застаецца спадзявацца, што у 2018 годзе абяцанне нарэшце будзе выканана.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика