
Выйшаў з друку сакавіцкі нумар электроннай газеты “Слонімскі край”, які выдаюць Сяргей Ёрш і Сяргей Чыгрын. Амаль цалкам нумар прысвечаны Слонімшчыне і Беларускай Народнай Рэспубліцы, а таксама тым падзеям, якія адбываліся на Слонімшчыне у 1916-х-1920-х гадах.
Цікавым артыкулам у нумары з’яўляецца матэрыял пра “Слонімскую Пагоню”, якую ў 1937-1938 гадах вышыла родная сястра паэта і вязня сталінскіх лагераў Сяргея Новіка-Пеюна.
З вялікім задавальненнем чытачы прачытаюць матэрыялы, прысвечаныя аэрафотаздымкам вёскі Дзеравянчыцы і Альбярціна – сённяшняга мікрараёна Слоніма стагадовай даўніны, а таксама кінахроніцы Слоніма ў верасні 1939 года.
“Слонімскі край” працягвае публікаваць спіс слонімскіх фірмаў, якія працавалі ў 1925 годзе ў сферы грамадскага харчавання, а таксама шэраг іншых публікацый.
Свежы нумар “Слонімскага краю” і ўсе ранейшыя нумары чытайце ТУТ.