
Напрыканцы сакавіка скончыўся чэмпіянат Дзятлаўскага раёна па шахматах сярод дарослых. Першае месца па выніках спаборніцтваў заняў Уладзімір Літвін, які жыве ў Слоніме.
Раённыя спаборніцтвы сярод аматараў гульні ў шахматы арганізаваў аддзел адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама.
Як адзначыў пераможца турніру Уладзімір Літвін, усяго ў чэмпіянаце прынялі ўдзел 10 чалавек. Пераможцы атрымаюць ганаровыя граматы і грашовыя прэміі.
— Я нарадзіўся на Дзятлаўшчыне, у Казлоўшчыне, і жыў там да 18 гадоў. Таму і ўдзельнічаў у гэтых спаборніцтвах на сваёй малой радзіме, — патлумачыў свой удзел у шахматным чэмпіянаце ў суседнім раёне Уладзімір Літвін.