Краязнаўчы каляндар

 

19 красавіка 1907 года ў Вялікай Кракотцы нарадзіўся грамадска-культурны дзеяч, выдавец і публіцыст, актывіст ТБШ, дзеяч эміграцыі ў Канадзе Акулевіч Рыгор Раманавіч.

Адзін з арганізатараў гурткоў Грамады і ТБШ, бібліятэкі імя Янкі Купалы на радзіме. Ратуючыся ад рэпрэсіяў з боку польскіх уладаў, выехаў у 1928 годзе ў Канаду. Удзельнічаў тут у беларускім руху, у выпуску газеты «Канадский гудок», дзе была беларуская старонка. Адзін са стваральнікаў Федэрацыі расейскіх канадцаў і яе друкаванага воргана – газеты «Вестник». Аўтар кніг: «Расейцы ў Канадзе» (Таронта, 1952) і «50 год Беларускай рэспублікі» (Таронта, 1968).

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика