Краязнаўчы каляндар

 

20 красавіка 1758 года ў Слонімскім павеце нарадзіўся Язафат Булгак, беларускі царкоўны дзеяч. Епіскап тураўскі (1790—1795) і берасцейскі (1798—1828), мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсяе Русі (з 1817), архіепіскап полацкі (з 1833). Доктар тэалогіі і кананічнага права (1785).

Супрацьстаяў уладам Расійскай імперыі ў справе ліквідацыі Грэка-Каталіцкай Царквы. Ягоная смерць зняла апошнюю перашкоду для скасавання Берасцейскай уніі (1596).

Прадстаўнік шляхецкага роду Булгакаў гербу «Сыракомля». Меў кузэна Юрыя Булгака, епіскапа пінскага і тураўскага, з якім яго нярэдка блыталі.

Навучаўся ў школе пры Жыровіцкім манастыры (1763—1774), працягваў адукацыю ў Рыме (1782—1785).

У 1774 уступіў у ордэн базылянаў. Выкладаў у манастырскіх школах у Беразьвеччы (цяпер Глыбоцкі раён) і Жыровічах. Быў епіскапам тураўскім і каад’ютарам Пінскай епархіі.

За часамі Паўла I спрыяў вяртанню да Уніі парафіяў, якія расійскія ўлады гвалтоўна перавялі ў праваслаўе. У 1797 даслаў папскаму нунцыю ў Расійскай імперыі Л. Літу запіскі пра ўціск уніятаў у Кіеўскай і Пінскай епархіях.

У 1798 атрымаў прызначэнне епіскапам берасцейскім, ягоная рэзідэнцыя спачатку месцілася ў Наваградку, потым з 1810 — у Жыровічах. Будучы грэка-каталіцкім мітрапалітам, адначасна з 1818 быў старшынём 2-га (уніяцкага) дэпартаменту Рымска-каталіцкай духоўнай калегіі ў Пецярбургу (з 1828 — асобнай Грэка-каталіцкай калегіі). Імкнуўся ўзвысіць значэнне базылянаў у царкве (прызначэнне іх прадстаўніка ў чальцы 2-га дэпартаменту ў 1819, праект аб’яднання Літоўскай і Беларускай правінцыяў ордэна і інш.).

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика