1 траўня нарадзіўся Алег Лойка

1 траўня сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл наведвалі могілкі на вуліцы Чырвоных партызан у Слоніме, дзе ўсклалі кветкі на магілу свайго знакамітага земляка, доктара філалагічных навук, прафесара, члена-карэспандэнта Нацыянальнай Акадэміі Навук, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Алега Лойкі (1931-2008).

Старэйшы слонімец, былы настаўнік роднай мовы Мікалай Ракевіч адзначыў, што Алег Лойка назаўсёды застанецца ў гісторыі слонімскай зямлі і ўсёй Беларусі, які напісаў шмат кніг паэзіі, даследчых артыкулаў, перакладаў, падручнікаў для судэнтаў-філолагаў вышэйшых навучальных устаноў.

Слонімцы ўсклалі кветкі і памянулі Алега Лойку хвілінай маўчання. Дарэчы, цяпер вакол помніка Лойкам сваякі аднаўляюць плітку, вядуцца рамонтныя работы. Сёлета восенню будзе 10 гадоў, як не стала знакамітага слонімца. Да гэтай нагоды Белдзяржуніверсітэт рыхтуе пра яго вялікую кнігу ўспамінаў.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика