
Слонімскі актывіст Алесь Масюк атрымаў адказ на свой чарговы зварот пра будаўніцтва пандуса і пешаходнай дарожкі ў жылым мікрараёне па праспекце Незалежнасці ў Слоніме.
«Слонімскі раённы выканаўчы камітэт паведамляе, што будаўніцтва пешаходнай дарожкі і пандуса на лесвічным маршы паміж адміністрацыйным будынкам аддзялення цэнтра банкаўскіх паслуг №422 філіяла №402 ААТ «Ашчадны банк «Беларусбанк» у г.Слоніме і жылым домам №15/3 па пр. Незалежнасці г. Слоніма выканана», — паведамляецца ў лісце з райвыканкама за подпісам намесніка старшыні Уладзіміра Ката.
Тут варта нагадаць, што слонімскія грамадскія актывісты перыядычна звярталіся да мясцовых уладаў з просьбай усталяваць пандус і зрабіць пешаходную дарожку з вясны 2016 года.



