Ушанаванне Міхала Валовіча адбудзецца 16 чэрвеня

 

Адбылося пасяджэнне актывістаў Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл. На ім было вырашана ў нядзелю 16 чэрвеня ў вёсцы Парэчча Слонімскага раёна ўшанаваць Міхала Валовіча (1806-1833) – філарэта, філамата, удзельніка паўстання 1830-1833 гадоў, ваеннай экспедыцыі Юзафа Заліўскага і кіраўніка паўстання 1833 года на Слонімшчыне.

 

Ушанаванне адбудзецца каля мемарыяльнага знака Міхала Валовіча і яго паплечнікаў на могілках вёскі Парэчча Слонімскага раёна ў 11 гадзін.

Запрашаюцца ўсе жадаючыя ўшанаваць памяць тых, хто змагаўся за Вольнасць Бацькаўшчыны.

Крыніца: www.racyja.com

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика