Назаві роднай мовай беларускую ў перапісе насельніцтва-2019!

Стартавала кампанія #МАЯМОВА з заклікам абіраць беларускую мову ў Перапісе.

У кастрычніку 2019 года ў нашай краіне пройдзе чарговы перапіс насельніцтва, сярод пунктаў будуць пытанні (нумар 12 і 13) і пра вашую родную мову.

Беларуская мова – гэта неад’емная частка нашай культуры і гарантыя нашай будучыні як унікальнага народа. Вынікамі перапісу насельніцтва мы здольныя засведчыць самі сабе і ўсяму свету, што мы з’яўляемся паўнавартаснай нацыяй, годнай цікавасці і павагі з боку іншых нацый свету.

Адказ «беларуская» на пытанні перапісчыкаў аб роднай мове і мове штодзённага ўжытку мае не толькі сімвалічнае, але і практычнае значэнне. Ад колькасці людзей, якія ў адказах назавуць беларускую мову, будзе залежаць далейшая палітыка дзяржавы. Адказам «беларуская» вы станоўча паўплываеце на яе.

Будзем жа памятаць пра гэта, адказваючы на пытанні перапісчыкаў! Падтрымаем наш нацыянальны скарб – мову нашых продкаў, якая нас усіх аб’ядноўвае і робіць унікальнымі.

Падтрымаць кампанію можна на molamola.by

Аўтары кампаніі паведамляюць, што сабраны сродкі пойдуць на прома-прадукцыю (паштоўкі, стыкеры), канцэрты і імпрэзы па папулярызацыі беларускай мовы ў рэгіёнах і ў Мінску, на выданне песняў па-беларуск, на відэа-кантэнт і падтрымку ідэй па папулярызацыі беларускай мовы. Ідэю можа прапанаваць кожны!

Крыніца: //novychas.by

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика