Выйшаў чэрвеньскі нумар бюлетэня «Слонімскі край»

 

Выйшаў у свет чэрвеньскі нумар гісторыка-краязнаўчага электроннага выдання “Слонімскі край”, які выдаюць Сяргей Ёрш і Сяргей Чыгрын. У нумары друкуюцца ўнікальныя архіўныя здымкі Слоніма, зробленыя ў 1946 годзе.

Свежы нумар таксама зацікавіць чытачоў матэрыяламі пра пажарную вежу ў Слоніме, якую прадаюць.

У нумары змешчана апошняя частка даследавання Святланы Брайчук “Шляхамі Ордаў”. Працягваем змяшчаць спіс слонімскіх гандляроў у 1920-я гады.

Сяргей Чыгрын друкуе дакумент пра слонімскія бібліятэкі, знішчаныя падчас Другой сусветнай вайны.

Ігар Падгарадзецкі працягвае серыю матэрыялаў “Па старонках нямецкай ваеннай газеты”.

Гэты нумар “Слонімскага краю” можна скачаць ТУТ. Астатнія нумары можна прачытаць і скачаць на сайце беларускай інтэрнэт-бібліятэкі “Камунікат”.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика