Выйшаў ліпеньскі нумар бюлетэня «Слонімскі край»

Выйшаў з друку ліпеньскі нумар гісторыка-краязнаўчага і электроннага выдання “Слонімскі край”, які багаты на новыя, раней невядомыя матэрыялы і здымкі, прысвечаныя гісторыі горада Слоніма і яе людзям.

З цікавасцю чытачы прачытаюць артыкул пра пажарную каланчу ў Слоніме, скуль да Другой сусветнай вайны гучаў паланэз Агінскага. Якім быў Слонім у 1947 годзе чытачы даведаюцца з рэдкіх здымкаў, якія гісторык Сяргей Ёрш адшукаў у фондах Беларускага дзяржаўнага архіву кінафотафонадакументаў. А Сяргей Чыгрын публікую здымкі пісьменніка Міколы Арочкі з сямейнага альбома, раней невядомыя.

На старонках свежага нумару “Слонімскага краю” публікуюцца таксама матэрыялы пра супрацьтанкавы роў у Рышчыцах у 1944 годзе, пра слонімскі футбол у міжваенны час (1920-1930-я гады), кароткі агляд “Нямецкай ваеннай газеты”, якая выдавалася ў Баранавічах у гады Першай сусветнай вайны і шмат пісала пра Слонім, і шэраг іншых публікацый.

Гэты нумар “Слонімскага краю” можна скачаць ТУТ. Іншыя нумары можна прачытаць і скачаць на сайце беларускай інтэрнэт-бібліятэкі “Камунікат”.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика