
10 ліпеня Міністэрства сувязі і інфарматызацыі выпусціла паштовую марку ў абарачэнне, прысвечаную Слоніму.
У гэты дзень у памяшканні Слонімскага драматычнага тэатра адбылося гашэнне маркі і спецыяльнага канверта, на якім адлюстраваны Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр.
Паштовы праект, які складаецца з паштовай маркі, канверта «Першы дзень» і спецыяльнага штэмпеля, падрыхтаваны рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам паштовай сувязі «Белпошта» і Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.
У цырымоніі гашэння маркі «Першы дзень» прынялі ўдзел жыхары Слоніма і дырэктар Гродзенскага філіяла РУП «Белпошта» Іван Пратасевіч.