У Слоніме адбудзецца “круглы стол” з удзелам НДА

У Слоніме 2 жніўня запланаваны “круглы стол” з удзелам прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў (НДА). Ён будзе прысвечаны пытанням правядзення ў Слоніме Дня беларускага пісьменства і друку і святочным мерапрыемствам з нагоды 75-годдзя ўтварэння Гарадзенскай вобласці.

Пра гэта стала вядома з ліста за подпісам начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Гарадзенскага аблвыканкама Аляксандра Вярсоцкага, які атрымала  старшыня Слонімскага грамадскага аб’яднання ўстойлівага развіцця “Мінолс” Валянціна Бераснева.

Справа ў тым, што яшчэ ў траўні бягучага года Валянціна Бераснева звярнулася ў Слонімскі райвыканкам з прапановай правесці “круглы стол” з удзелам прадстаўнікоў мясцовай улады, розных грамадскіх аб’яднанняў і прадстаўнікоў бізнесу, каб сумесна абмеркаваць мясцовыя грамадска значныя праблемы і шляхі іх сумеснага вырашэння.

Аднак на сваю прапанову аб правядзенні “круглага стала”, Валянціна Бераснева атрымала ад намесніка старшыні Слонімскага райвыканкама Уладзіслава Гяршгорына незразумелую адпіску. У сувязі з гэтым, яна звярнулася ў Гарадзенскі аблвыканкам са скаргай, скуль і атрымала адказ з ідэалагічнага аддзела наконт правядзення “круглага стала” 2 жніўня.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика