Выйшла новая кніга Сяргея Чыгрына

Нядаўна ў Мінскім дзяржаўным выдавецтве “Беларусь” пабачыла свет кніга вядомага беларускага пісьменніка, празаіка, паэта і журналіста Сяргея Чыгрына “Слонімшчына. Гістарычныя нататкі”.

У кнізе адлюстравана гісторыя Слонімшчыны ў невялікіх тэкстах, шматлікіх фотаздымках і малюнках. Тэксты і фотаздымкі ў кнізе дапаўняюць адзін аднаго, каб праўдзіва паказаць гісторыю слонімскай зямлі, лёсы людзей, помнікі, падзеі, факты. Ад першабытных людзей да сучасных падзей на Слонімшчыне – гэта падарожжа ў часе. Тых, хто захоплена ўглядаецца ў сівую мінуўшчыну Слонімшчыны і ў яе сучаснасць, чакаюць цікавыя адкрыцці і сустрэчы на старонках новай кнігі Сяргея Чыгрына.

Выданне арыгінальнае сваім дызайнам, паліграфічным аздабленнем і задумкай выдаўцоў і аўтара. Кніга будзе цікава тым, хто любіць і захапляецца гісторыяй сваёй Бацькаўшчыны.

Першая прэзентацыя кнігі “Слонімшчына. Гістарычныя нататкі” адбудзецца ў слонімскай кнігарні “Санет” у пятніцу, 16 жніўня” у 13 гадзін.

У прэзентацыі прымуць удзел аўтар кнігі Сяргей Чыгрын, прадстаўнікі райвыканкама, дырэктар выдавецтва “Беларусь” Сяргей Пешын, намеснік дырэктара выдавецтва Марына Ланцэтава, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі і СМІ.

Запрашаем ўсіх жадаючых на прэзентацыю кнігі.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика