
На працягу тыдня адбылося больш за дзесяць пікетаў па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Слонімскай выбарчай акрузе № 58 грамадскага актывіста Віктара Марчыка.
Пікеты праходзілі ў Зэльвенскім раёне, у аграгарадках Дзярэчын і Галынка. У Слонімскім раёне, у аграгарадках Сянькоўшчына, Вострава, Міжэвічы. А таксама ў Слоніме на цэнтральным рынку, на плошчы Леніна і каля “Еўраопта”.