КРАЯЗНАЎЧЫ КАЛЯНДАР

8 чэрвеня 1895 года ў вёсцы Погіры Слонімскага павета (цяпер Дзятлаўскі раён) нарадзіўся грамадска-культурны дзеяч, літаратуразнавец, паэт, педагог і палітык Ігнат Дварчанін.

У 1912-1915 гг. працаваў настаўнікам у в. Хмяльніца (Слонімскі павет). У траўні1915 г. мабілізаваны ў армію. У1916 г. скончыў школу прапаршчыкаў у г. Араніенбаум (цяпер г. Ламаносаў), служыў у запасным палку ў Маскве. З восені1916 г. на Заходнем фронце, падпаручнік. З чэрвеня1917 г. у Мінску, сябра БСГ, удзельнічаў ў падрыхтоўцы Усебеларускага з’езда (кастрычнік 1917), рабоце Цэнтральнай беларускай вайсковай рады. У канцы снежня1917 г. звольніўся з вайсковай службы, пераехаў да бацькі ў Новачаркаск. У сакавіку1918 г. ён у Маскве, дзе быў прызначаны сакратаром культурна-асветніцкага адзела Беларускага нацыянальнага сакратарыята. Са жніўня1918 г. на радзіме, адкрыў пачатковую школу ў в. Пецюкі (Дзятлаўск. вол., Навагрудскага паве.). У1919 г. паступіў на настаўніцкія курсы ў Вільні, але быў арыштаваны польскімі ўладамі і адпраўлены ў беластоцкі канцлагер, адкуль у снежні ўцёк. У ліпені 1920 з Чырвонай Арміяй прыбыў у Мінск. У 1921-1922 гг. у Вільні, там здаў экстэрнам экзамены за курс Віленскай беларускай гімназіі. Летам1921 г. накіраваны Беланацкамам у Латвію, дзе чытаў лекцыі па беларусазнаўстве на настаўніцкіх курсах у Дзвінску, удзельнічаў у стварэнні культурніцка-асветніцкага таварыства беларускай нацыянальнай меншасці “Бацькаўшчына”.  У верасні1921 г. накіраваны таварыствам у Прагу на Беларускую палітычную канферэнцыю. У1925 г. скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Пражскага універсітэта са ступенню доктара філасофіі. Абараніў дысертацыю на тэму “Ф. Скарына як культурны дзеяч і гуманіст на беларускай ніве”. З1926 г. у Вільні, уступіў у Беларускую сялянска-работніцкую грамаду.  Працаваў сакратаром Беларускага выдавецкага таварыства, настаўнікам Віленскай беларускай гімназіі. У1927 г. склаў і выдаў у Вільні “Хрэстаматыю новай беларускай літаратуры (ад 1905 года)”. У1928 г. ад Навагрудскай выбарчай акругі абраны ў польскі сейм. У1930 г. арыштаваны польскімі ўладамі і асужданы на 8 гадоў турмы. Вызвалены 15 верасня1932 г. у выніку абмена палітзняволенымі паміж СССР і Польшчай.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика