Выйшаў лістападаўскі нумар бюлетэня «Слонімскі край»

Выйшаў лістападаўскі нумар краязнаўчага месячніка “Слонімскі край”. У ім — працяг даследаванняў Святланы Брайчук, Леаніда Лаўрэша, Ніны Стужынскай, новая частка перакладаў Ігара Падгарадзецкага і ўспамінаў Левандоўскага (Жукоўскага) “Рэвалюцыйны Слонім”.

Публікуецца фота баскетбалістаў славутай каманды “Слонім” 1959-1961 гадоў, нарыс “Агінскі і Слонім”, артыкул пра трохдзённую п’янку са стральбой у нашым горадзе шляхцічаў Гарабурды і Пачобута-Адланіцкага ў далёкім 1668 годзе.

“Слонімскі край” публікуе працяг матэрыялаў пра слонімскую вёску Вішава і ваколіцы, пра атамана Грача ў засені “Зялёнага дуба”, пра трываласць беларускай рэлігійнай традыцыі. Прачытаюць чытачы публікацыі пра Міхала Казіміра Агінскага, пра флігелі пры званіцы ў Жыровічах, пра спалены харчовы склад у Слоніме ў 1920 годзе, пра рэвалюцыйны Слонім 1905 года і шэраг іншых.

Гэты нумар “Слонімскага краю” можна скачаць ТУТ. Іншыя нумары можна прачытаць і скачаць на сайце беларускай інтэрнэт-бібліятэкі “Камунікат”.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика