
У Мінску пабачыла ўнікальная кніга-хроніка “Дэмакратычны рух на Слонімшчыне: 1989-2019 гг.”. Аўтарам кнігі з’яўляецца слонімскі грамадскі актывіст, каардынатар партыі БХД у Слоніме Іван Бедка. За актыўную грамадскую дзейнасць ён шмат разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Адсядзеў 15 сутак у ізалятары “Акрэсціна” за Плошчу-2010.
Пра сваю кнігу-хроніку Іван Бедка сказаў так: “На працягу трыццаці гадоў я ўсе добрыя справы слонімцаў занатоўваў, збіраў выразкі з газет, фотаздымкі, пісьмовыя адозвы і позвы ў суды, адказы з дзяржаўных арганізацый, хто нам забараняў праводзіць мітынгі, пікеты і сустрэчы. Не ўсё, вядома ж, я захаваў і запісаў. Але тое, што збераглося, і лягло ў аснову майго выдання, якое насамрэч з’яўляецца пэўным дакументам дэмакратычнага руху на Слонімшчыне ў 1989-2019 гадах, яно і застанецца ў нашай гісторыі. А хто з цягам часу паспрабуе маю хроніку падзей на Слонімшчыне дабавіць, то я буду толькі рады”.
Нагадаем, што падобнага выдання пра дэмакратычны рух у сваім рэгіёне не мае ні адзін райцэнтр Беларусі. Першая прэзентацыя кнігі адбудзецца ў бліжэйшыя дні ў Слоніме, на якой Іван Бедка распавядае, як ён шмат гадоў працаваў і занатоўваў гэты гістарычны дакумент-хроніку на Слонімшчыне.