
Прадстаўнікі Слонімскай кааліцыі дэмакратычных сіл падвялі вынікі сваёй дзейнасці за 2019 год.
Пра дзейнасць Слонімскай кааліцыі распавёў Алесь Масюк. Віктар Марчык расказаў пра ўдзел у выбарчай кампаніі.
Міхась Варанец прыгадаў пра свой удзел ва ўшанаванні Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў у Вільні. Міхась Сашко расказаў пра дзейнасць на Слонімшчыне незалежнага прафсаюза РЭП.
Таксама былі абмеркаваны планы дзейнасці на наступны год.