
1 студзеня 1959 года ў Слоніме нарадзілася беларускі археолаг, культуролаг і педагог Ніна Здановіч.
Ніна Іванаўна Здановіч у 1981 г. скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1984 — 1988 гг. працавала ў Інстытуце гісторыі Акадэміі навук Беларускай ССР. У 1989 — 1993 гг. працавала ў Інстытуце «Белспецпраектрэстаўрацыя», з 1994 г. працавала ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка. Цяпер працуе ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце.
Вывучае матэрыяльную культуру Беларусі XVI — XVIII стст. па матэрыялах археалагічных даследаванняў і пісьмовых крыніц. Прымала ўдзел у археалагічных раскопках у Мсціславе, Слоніме, Мазыры.
Аўтар больш за 50 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій, 2 метадычных дапаможнікаў.
Жыве ў Мінску.