Слонімскаму раёну — 80 гадоў

Слонімскі раён утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Баранавіцкай вобласці. 8 лютага 1954 года ўвайшоў у склад Гродзенскай вобласці. Размешчаны на поўдні вобласці і займае плошчу 1,5 тыс. кв. кіламетраў. Па тэрыторыі раёна працякае рака Шчара з прытокамі рэк Грыўда, Бяроза, Іса, Зальвянка. Каля 35% тэрыторыі раёна займаюць лясы: хваёвыя, бярозавыя, яловыя, дубовыя.

Раён перасякаюць важныя аўтамабільныя і чыгуначныя магістралі, якія злучаюць такія гарады як Масква, Мінск, Баранавічы, Брэст, Гродна. З карысных выкапняў на тэрыторыі раёна найбольш распаўсюджаныя торф, крэйда, пясчана-жвіровы матэрыял, гліна, прызначаная для глыбокай керамікі, будаўнічыя пяскі і сапрапель.

Адміністрацыйным цэнтрам раёна з’яўляецца горад Слонім. У склад раёна ўваходзіць 147 населеных пунктаў. Усяго на тэрыторыі Слонімскага раёна знаходзіцца 90 гісторыка-культурных каштоўнасцяў, унесеных у дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. На Слонімскай зямлі размешчаны дзеючы мужчынскі Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр, заснаваны ў XVI стагоддзі.

Насельніцтва раёна на 1 студзеня 2017 года складае 64,7 тыс. чалавек, у тым ліку ў г.Слоніме — 49,5 тыс. чалавек. Сярод іх: 55% працаздольнага ўзросту, 18% маладзей працаздольнага, 27% старэйшых за працаздольны ўзрост.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика