
Выйшаў другі ў 2020 годзе нумар краязнаўчага месячніка “Слонімскі край”. У ім — пра цікавыя знаходкі ў кнізе Уладзіміра Ліхадзедава “Слонім. Падарожжа ў часе”. Сярод іх ёсць, як мінімум, адзін здымак паэта і краязнаўцы Гальяша Ляўковіча. Змешчаны артыкул пра невядомы дагэтуль школьны часопіс, які выйшаў у Слоніме ў 1926-м. Заканчваецца публікацыя гісторыка з Мінска Ніны Стужынскай пра нашага земляка Уладзіміра Ксяневіча (атамана Грача).
У нумары — чарговая частка даследавання Святланы Брайчук “Вішава і ваколіцы”. Сяргей Чыгрын піша пра доктара Уладзіміра Сасноўскага, упершыню друкуюцца фотаздымкі з прыватных збораў яго дачкі.
У студзеньскім нумары таксама змешчаны працяг успамінаў Левандоўскага “Рэвалюцыйны Слонім” пра падзеі 1905-га года, рэцэнзія на кнігу Івана Бедкі пра дэмакратычны рух на Слонімшчыне.
Гэты нумар “Слонімскага краю” можна скачаць ТУТ. Іншыя нумары можна прачытаць і скачаць на сайце беларускай інтэрнэт-бібліятэкі “Камунікат”.