Жыровіцкі манастыр рыхтуецца адзначыць 500-годдзе

24 студзеня ў аграгарадку Жыровічы Слонімскага раёна адбылося пасяджэнне рэспубліканскага аргкамітэта пад кіраўніцтвам намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігара Петрышэнкі па падрыхтоўцы святкавання 550-годдзя Жыровіцкай Іконы Божай Маці і 500-годдзя Жыровіцкага манастыра.

 У аргкамітэце па святкаванню юбілеяў прынялі ўдзел таксама міністры інфармацыі і культуры Аляксандр Карлюкевіч і Юрый Бондар, упаўнаважаны па справах рэлігіі Леанід Гуляка, Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павел і іншыя асобы.

Госці пазнаёміліся з ходам работ па ўпарадкаванню Жыровічаў і рамонтам аб’ектаў манастыра, а падчас пасяджэння адзначалася, што галоўная сцэнічная пляцоўка свята будзе знаходзіцца на вуліцы Саборнай недалёка ад Свята-Успенскага сабора.

Падчас свята будуць працаваць розныя пляцоўкі, наладжаны выставы рэдкіх кніг, твораў мастакоў і г.д. Плануецца ўрачыстае адкрыццё помніка Серафіму Жыровіцкаму.

Святкаванне юбілеяў пройдзе ў Жыровічах 18 — 20 траўня 2020 года.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика