Выйшаў лютаўскі нумар краязнаўчага месячніка “Слонімскі край”

У ім — пра план Слоніма 1764 года з маскоўскага архіву, пра Уладзіслава Пуслоўскага, які даў назву Альбярціну ў гонар бацькі Войцеха.

Напісана пра футбольны матч, які адбыўся ў Слоніме 1 верасня 1917-га, пра фантастычную дату з’яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці. Таксама змешчаны працяг даследавання Святланы Брайчук “Вёска Вішава і ваколіцы”.

У нумары ёсць згадка пра прафесара Рыгора Арленку, слонімца, пра якога памятаюць ва Уладзівастоку. Працягваецца даследаванне жыццёвага шляху прадпрымальніка Антона Рудзінскага. У чарговай частцы ўспамінаў “Рэвалюцыйны Слонім” — пра вучнёўскі страйк.

У нарысе “Пра забойства альбярцінскага паліцэйскага” згадваецца пра здарэнне 1906 года. Таксама ёсць зацемка пра наведванне Слоніма ідэолагам анархізму Міхаілам Бакуніным, чарговая частка нарыса Ігара Падгарадзецкага “Па старонках нямецкай ваеннай газеты”, згадка пра “слонімскага падпальшчыка” 1865-га і інш.

Гэты нумар “Слонімскага краю” можна скачаць ТУТ. Іншыя нумары можна прачытаць і скачаць на сайце беларускай інтэрнэт-бібліятэкі “Камунікат”.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика