Вязніца ГУЛАГаў Надзея Дземідовіч

24 лютага 1927 году нарадзілася на Слонімшчыне Надзея Дземідовіч.

З восенi 1941-га вучылася ў Слонiмскай беларускай гiмназіi, дзе ўступіла ў Саюз Беларускай Моладзі. У снежні 1944-га пад час масавых арыштаў сяброў СБМ у Слонiме перайшла на нелегальнае становiшча, потым пераехала да сваякоў у Казахстан, дзе ў 1949-м была арыштаваная. Засуджаная да 25 гадоў папраўча-працоўных лягераў і 5 гадоў пазбаўлення правоў.

Пасля вызвалення ў 1956-м вярнулаcя на радзіму, працавала на гаспадарцы ў Слонімскім раёне, потым перабралася ў Мінск. З-за свайго лагернага мінулага была абмежаваная ў магчымасцях выбару месца работы. Аўтарка трох кнігаў вершаў і ўспамінаў. Жыве ў Калодзiшчах пад Мінскам.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика