Памерла Надзея Дземідовіч

Памерла былая палітзняволеная, удзельніца руху за незалежнасць Беларусі Надзея Дземідовіч. Ёй было 93 гады.

Надзея Дземідовіч нарадзілася на хутары Макейкі на Слонімшчыне ў 1927 годзе. Пасля вяртання бацькі з ЗША сям’я набыла хутар каля вёскі Дзявяткавічы. Бацькі выхоўвалі дзяцей па-беларуску насуперак польскай прапагандзе.

У верасні 1949 году ў Казахстане, куды Надзею пераправілі бацькі, каб схаваць ад пераследу сталінскіх карнікаў, яе арыштавалі. Некалькі месяцаў Надзею катавалі. Пазней асудзілі да 25 гадоў лагераў за антысавецкую дзейнасць. Спачатку жанчына знаходзілася ў лагеры ў Чэлябінску, пазней у Кенгірскім лагеры.

Пасля смерці Сталіна Надзею Дземідовіч вызвалілі. На волю яна выйшла ў 1956 годзе. Але жанчыну так і не рэабілітавалі.

Да апошняга дня свайго жыцця Надзея Дземідовіч прымала ўдзел у грамадска-палітычным жыцці Беларусі. Яна наведвала Курапаты, брала ўдзел у шэсцях на Дзяды і Днях Волі.

Пасля Надзеі засталіся кнігі вершаў і ўспамінаў: «Век так ня будзе» (2002), «Успаміны сэрца майго» (2006), «Мы марылі дома спаткацца» (2010), «Кенгір» (2012).

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика