
У сакавіцкім нумары змешчана некалькі матэрыялаў пра здарэнні на Слонімшчыне ў сярэдзіне XIX стагоддзя: пра пажар у горадзе 10-11 ліпеня 1848-га, у Шундрах 15-16 красавіка 1849-га, пра напады ваўкоў на дзяцей летам 1850-га.
Ёсць два артыкулы пра шпіёнаў: “Вандам у Слоніме” і “Антон Шукала з Альбярціна, агент Сяргея Пясецкага”. Напісана пра мастацкую выставу ў Слоніме ў снежні 1917-га, пра прафесара Міхала Палінскага.
Напярэдадні Дня Волі змешчаны тэкст Льва Сапегі пра свабоду і незалежнасць.
Таксама распавядаецца пра міф аб замене помнікаў у нашым горадзе, пра гравюру Слоніма XIX стагоддзя, пра беларускую патрыётку Надзею Дземідовіч і шмат іншага.
Гэты нумар “Слонімскага краю” можна скачаць ТУТ. Іншыя нумары можна прачытаць і скачаць на сайце беларускай інтэрнэт-бібліятэкі “Камунікат”.