Выйшла з друку новая кніга Сяргея Чыгрына

Нядаўна ў Мінску выйшла з друку новая кніга літаратара і краязнаўцы са Слоніма Сяргея Чыгрына “Слонімскі драматычны тэатр. Фотаальбом”. Выданне аздоблена шматлікімі фотаздымкамі – сцэнамі са спектакляў, якія аўтар на працягу трох дзясяткаў гадоў збіраў у свой прыватны архіў. Гэта не толькі фотаздымкі сцэн са спектакляў, але і здымкі многіх цікавых тэатральных афіш.

Аўтар кнігі таксама распавядае пра гістарычны шлях развіцця тэатральнага мастацтва ў Слоніме, пачынаючы са Слонімскага школьнага тэатра XVIII стагоддзя да сённяшніх дзён.

Сяргей Чыгрын

Прыгожае выданне прымеркавана да 30-годдзя дзяржаўнай установы культуры “Слонімскі драматычны тэатр”, якое калектыў адзначае сёлета.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика