Выйшаў красавіцкі нумар краязнаўчага месячніка «Слонімскі край».

У ім — нарыс пра тое, як у 1657 годзе слонімцы перахапілі пасланца караля Швецыі і, магчыма, паўплывалі на геапалітычныя падзеі. Змешчаны спіс слонімскіх краязнаўцаў у 1928 годзе. Згадваецца пра скандальную гісторыю з «Міс Слонім» 1930 года.

У нумары апошняя частка нарыса Святланы Брайчук «Вёска Вішава і ваколіцы» (яна ілюстравана ўнікальнымі фотаздымкамі) і чарговая частка публікацыі пра гісторыю слонімскага футбола ў 1920-1930-я гады.

Вартыя ўвагі артыкулы пра ліст паўстанца 1863 года, які захоўвалі ў Слоніме, пра сланімчанку, якая апошняя паступіла ў Варшаўскі ўніверсітэт напярэдадні выбуху Другой сусветнай вайны. У працягу ўспамінаў «Рэвалюцыйны Слонім» аўтар згадвае невядомых і малавядомых мясцовых дзеячаў пачатку ХХ стагоддзя.

Гэты нумар “Слонімскага краю” можна скачаць ТУТ. Іншыя нумары можна прачытаць і скачаць на сайце беларускай інтэрнэт-бібліятэкі “Камунікат”.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика