Записи с меткой ‘бібліятэка

Бібліятэцы імя Якуба Коласа – 70 гадоў

Слонімская цэнтральная раённая бібліятэка імя Якуба Коласа адзначыла 70-гадовы юбілей. Урачыстасць з гэтай нагоды адбылася ў літаратурна-музычнай гасцёўні бібліятэкі. Яе адкрыла дырэктар Слонімскай бібліятэчнай сістэмы Ларыса Рэпінская.

Адбылася прэзентацыя кнігі Сяргея Чыгрына

У Слонімскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Якуба Коласа адбылася прэзентацыя кнігі Сяргея Чыгрына “Гісторыя Слоніма на старых фотаздымках і паштоўках”, якая нядаўна пабачыла свет у мінскім выдавецтве “Кнігазбор”.

Празаік Валерый Гапееў размаўляў у Слоніме пра першае каханне

Папулярны беларускі празаік Валерый Гапееў, які жыве і працуе ў Івацэвічах, наведаў Слонім. Ён выступіў перад старшакласнікамі, настаўнікамі і бібліятэкарамі ў Слонімскай гарадской бібліятэцы № 2, дзе правёў урок прозы, прысвечаны першаму каханню.

Юбілей гарадской дзіцячай бібліятэкі

Слонімская дзіцячая гарадская бібліятэка адзначыла 65-годдзе. Вечарыну адкрыла загадчыца бібліятэкі Людміла Мазюк, якая ўжо сорак гадаў працуе ў гэтай бібліятэцы. Яна адзначыла, што дзіцячая бібліятэка штогод забяспечвае кнігамі 3650 юных чытачоў.

ЛІТАРАТАР РАСПАВЁЎ ПРА СУЧАСНУЮ БЕЛАРУСКУЮ ПАЭЗІЮ

У Слонімскай гарадской бібліятэцы № 2 адбылася сустрэча з мясцовым беларускім літаратарам, гісторыкам, краязнаўцам і журналістам Сяргеям Чыгрыном. На сустрэчу завіталі старшакласнікі слонімскіх школ, настаўнікі і бібліятэкары.

РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА ІМЯ Я.КОЛАСА ЗАПРАШАЕ

  У пятніцу, 14 верасня ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я.Коласа г.Слоніма пройдзе святочнае мерапрыемства прысвечанае Дню бібліятэк з удзелам ветэранаў бібліятэчнай справы «Мой лёс у лёсе бібліятэкі». Паводле сайта http://libraslonim.at.tut.by/

Яндекс.Метрика