
14 сакавіка супрацоўнік Слонімскай аўтаінспекцыі Ярмаловіч В. затрымаў слонімца Івана Бедку, які на ровары ехаў па Савецкай вуліцы. Інспектар ДАІ склаў адміністрацыйны пратакол на раварыста, бо ён рухаўся на ровары па праезнай частцы вуліцы, а не па пешаходным тратуары.