
Выйшаў у свет красавіцкі нумар гісторыка-краязнаўчага электроннага выдання “Слонімскі край”, якія выдаюць Сяргей Ёрш і Сяргей Чыгрын. Нумар пачынаецца артыкулам, у якім слонімскі краязнавец Васіль Супрун (1926-2007) распавядае пра слонімскія падзямеллі, куды ён некалі спускаўся і глядзеў.