Записи с меткой ‘Краязнаўчы каляндар

Краязнаўчы каляндар

23 ліпеня 1896 г. — нарадзіўся беларускі хормайстар, кампазітар і педагог Антон Валынчык з вёскі Мяльканавічы Слонімскага раёну. Антон Валынчык нарадзіўся ў сям’і царкоўнага рэгента. Пасля заканчэння Жыровіцкай духоўнай семінарыі быў прызваны ў войска, дзе 19-гадовым юнаком кіраваў салдацкім хорам.

Краязнаўчы каляндар

19 ліпеня — у савецкім канцлагеры загінуў слонімскі паэт Сяргей Дарожны. У час Першай сусветнай вайны сям’я была ў бежанстве ў Варонежы. З 1921 выхоўваўся ў Мазырскім дзіцячым доме, бо застаўся без бацькі (аднаго з паплечнікаў Булак-Балаховіча). У 1924 паступіў у МБПТ.

Краязнаўчы каляндар

15 траўня — дзень нараджэння беларускага паэта Анатоля Іверса (1912-1999). Анатоль Іверс нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Чамяры. У час 1-й сусветнай вайны сям’я, як і многія аднавяскоўцы, у 1914 г. выехала ў бежанства і вярнулася ў 1918 г. У 1926 г. паступіў у Віленскую беларускую гімназію. За ўдзел у рэвалюцыйна-вызваленчым руху быў выключаны з Віленскай (1928), […]

Краязнаўчы каляндар

1 траўня 1931 года ў Слоніме нарадзіўся доктар філалагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, пісьменнік і педагог Алег Антонавіч Лойка (1931–2008).

Мы памятаем: Васіль Супрун

30 красавіка 2007 года закончыў свой зямны шлях даравіты паэт, археолаг, гісторык і мужны патрыёт нашай Бацькаўшчыны Васіль Рыгоравіч Супрун. Васіль Супрун аўтар кнігаў вершаў, краязнаўчых нарысаў, гісторыі Слоніма. Кіраўнік слонімскай маладзёжнай антысталінскай арганізацыі “Чайка” і Цэнтра беларускага вызваленчага руху (1946-1947гг.).

Валянцін Таўлай з вёскі Рудаўка

27 красавіка 1947 года памёр беларускі паэт Валянцін Таўлай, пражываў з бацькамі ў вёсцы Рудаўка Слонімскага раёну . Навучаўся ў Слонімскай настаўніцкай семінарыі, з якой у 1925 годзе быў выключаны, бо адмовіўся пісацца палякам. У 1927 паступіў у 3 клас Віленскай беларускай гімназіі. У лютым 1928 выключаны з навучальнай ўстановы за ўдзел у вучнёўскім страйку.

Краязнаўчы каляндар

19 красавіка 1907 года ў Вялікай Кракотцы нарадзіўся грамадска-культурны дзеяч, выдавец і публіцыст, актывіст ТБШ, дзеяч эміграцыі ў Канадзе Акулевіч Рыгор Раманавіч.

Паэт Іван Чыгрын

10 красавіка 1931 года ў Чамярах у сялянскай сям’і нарадзіўся кандыдат філалагічных навук, паэт Іван Чыгрын. Пасля  Чамяроўскай  сямігодкі  вучыўся  ў беларускай сярэдняй школе № 1 г.Слоніма, якую скончыў у 1950 годзе.  У  гэтым  годзе  паступіў  на  філфак Белдзяржуніверсітэта.

Леў Сапега

4 красавіка 1557 года нарадзіўся дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, слонімскі староста Леў Сапега. Леў Сапега (1557 – 1633) – канцлер вялікі літоўскі і староста Слонімскі (з 1586 г.), які вельмі шмат карыснага зрабіў для эканамічнага, палітычнага і культурнага развіцця горада. Пры ім Слонім стаў важным палітычным цэнтрам Вялікага княства Літоўскага.

Краязнаўчы каляндар

15 сакавіка 1921 года ў сям’і слонімскіх бежанцаў у Томску нарадзіўся доктар гістарычных навук, член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі Навук Васіль Мялешка.

Яндекс.Метрика