Записи с меткой ‘Краязнаўчы каляндар

Краязнаўчы каляндар

14 сакавіка 1613 года зацверджаны герб Жыровічаў: на блакітным полі дзве мужчынскія постаці, з якіх правая стаіць на каленях, а левая трымае ў працягнутых руках кнігу.

Выйшаў лютаўскі нумар краязнаўчага месячніка “Слонімскі край”

У ім — пра план Слоніма 1764 года з маскоўскага архіву, пра Уладзіслава Пуслоўскага, які даў назву Альбярціну ў гонар бацькі Войцеха.

Паэт Сяргей Дарожны

25 лютага 1909 года ў Слоніме нарадзіўся беларускі паэт Сяргей Дарожны (Сяргей Міхайлавіч Серада), які быў рэпрэсіраваны і знішчаны савецкімі ўладамі.

Вязніца ГУЛАГаў Надзея Дземідовіч

24 лютага 1927 году нарадзілася на Слонімшчыне Надзея Дземідовіч. З восенi 1941-га вучылася ў Слонiмскай беларускай гiмназіi, дзе ўступіла ў Саюз Беларускай Моладзі. У снежні 1944-га пад час масавых арыштаў сяброў СБМ у Слонiме перайшла на нелегальнае становiшча, потым пераехала да сваякоў у Казахстан, дзе ў 1949-м была арыштаваная. Засуджаная да 25 гадоў папраўча-працоўных лягераў і 5 […]

Заснавальнік музея

19 лютага 1920 года ў Арэнбургу нарадзіўся слонімскі настаўнік, краязнавец, заснавальнік і кіраўнік народнага музея СШ № 4 Аляксандр Жукоўскі. Нарадзіўся ён у беларускай сям’і, якая, як і тысячы беларусаў, была эвакуіравана ў глыб Расіі. Сям’я Жукоўскіх апынулася аж у Арэнбургу,

Краязнаўчы каляндар

14 лютага 1956 года ў Кастровічах нарадзіўся беларускі пісьменнік Уладзімір Ягоўдзік. Вучыўся ў Дзятлаўскай, Слонімскай, Зэльвенскай школах-інтэрнатах, у 1978 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Краязнаўчы каляндар

8 лютага 1914 года ў Баранавічах нарадзіўся беларускі паэт-рэвалюцыянер Валянцін Таўлай, дзяцінства якога прайшло ў Рудаўцы. Нарадзіўся 8 лютага 1914 года ў горадзе Баранавічах у сям’і чыгуначніка. Дзяцінства прайшло ў вёсцы Рудаўка на Слонімшчыне.

2 лютага – дзень нараджэння Кастуся Каліноўскага

2 лютага — 182 года з дня нараджэння беларускага рэвалюцыянера, патрыёта і публіцыста Кастуся Каліноўскага — аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863 года на Беларусі. Падчас паўстання быў на Слонімшчыне, распаўсюджваў “Мужыцкую праўду”.

Выйшаў студзеньскі нумар бюлетэня «Слонімскі край»

Выйшаў другі ў 2020 годзе нумар краязнаўчага месячніка “Слонімскі край”. У ім — пра цікавыя знаходкі ў кнізе Уладзіміра Ліхадзедава “Слонім. Падарожжа ў часе”. Сярод іх ёсць, як мінімум, адзін здымак паэта і краязнаўцы Гальяша Ляўковіча. Змешчаны артыкул пра невядомы дагэтуль школьны часопіс, які выйшаў у Слоніме

Краязнаўчы каляндар

15 студзеня 1968 года ў Слоніме памёр заснавальнік Слонімскага раённага краязнаўчага музея, археолаг і краязнавец Язэп Стаброўскі. Пахаваны на могілках у вёсцы Орлавічы.

Яндекс.Метрика