
У Новадзявяткавіцкай і Рахавіцкай сярэдніх школах пабывалі беларускія паэты з Мінска Леанід Дранько-Майсюк і Эдуард Акулін.
У Новадзявяткавіцкай і Рахавіцкай сярэдніх школах пабывалі беларускія паэты з Мінска Леанід Дранько-Майсюк і Эдуард Акулін.
2 лютага ў СШ №4 адбылася сустрэча з паэтам Міхасём Скоблай і спявачкай Таццянай Грыневіч. У актавай зале гасцей прадставіў слонімскі пісьменнік і краязнаўца Сяргей Чыгрын.
У музеі беларускай кнігі Слонімскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Я.Коласа арганізавана выстава «старадаўніх і рэдкіх кніг», прысвечаная Году кнігі. Да ўвагі наведвальнікаў прадстаўлены кнігі першай паловы 20 ст. Выстава чакае ўсіх жадаючых.
10 сакавіка споўнілася 86 год з дня нараджэння вядомага Слонімскага паэта, археолага, гісторыка, мужнага патрыёта нашай Бацькаўшчыны Васіля Рыгоравіча Супруна (1926-2007гг.). Васіль Супрун нарадзіўся ў вёсцы Глоўсевічы Слонімскага раёна. Аўтар кнігаў вершаў, краязнаўчых нарысаў, гісторыі Слоніма. Кіраўнік слонімскай маладзёжнай антысталінскай арганізацыі “Чайка” і Цэнтра беларускага вызваленчага руху (1946-1947гг.). За сваю патрыятычную дзейнасць 6 чэрвеня 1947 […]