Записи с меткой ‘Людзі Слоніма

КРАЯЗНАЎЧЫ КАЛЯНДАР (Фота, відэа)

5 студзеня 2012 года на 78-м годзе памёр слонімскі калекцыянер, журналіст Міхаіл Рылко. Міхаіл Рылко нарадзіўся ў г. Ганцавічы Брэсцкай вобласці ў сям’і рамесніка. Яго бацька быў гадзіннікавым майстрам, вучнем знакамітага Лявона Бурэ ў Маскве.

КРАЯЗНАЎЧЫ КАЛЯНДАР

15 верасня 1997 года памёр слонімскі паэт і грамадскі дзеяч Рудольф Пастухоў. Пастухоў Рудольф Аляксеевіч нарадзіўся ў 1936 годзе. Рос і выхоўваўся ў ГУЛАГу. Там пачаў пісаць вершы. 3 1960 года друкаваўся ў перыядычным друку Расіі і Казахстана.

КРАЯЗНАЎЧЫ КАЛЯНДАР

4 чэрвеня 1984 года памёр удзельнік патрыятычнага падполля на Слонімшчыне ў 1946-1947 гадах Іван Хомчык. Пахаваны ў вёсцы Глоўсевічы. Хомчык Іван нарадзіўся 30.08.1915 годзе ў в. Глоўсевічы, удзельнік беларускага патрыятычнага падполля на Слонімшчыне ў 1946-1947. Пачатковую адукацыю атрымаў у польскай школе ў сваёй вёсцы.

Свята ў Слонімскім дзіцячым прытулку

Сланімчанка Вольга Селік праз Інтэрнэт арганізавала свята ў Слонімскім дзіцячым прытулку. На яе заклік адгукнуліся 12 мясцовых жыхароў і некалькі індывідуяльных прадпрымальнікаў. Таму 1 чэрвеня ўвесь дзень у прытулку адбываліся розныя мерапрыемствы.

«Бысторыя» прайшла па пешаходным завулку

У суботу вечарам, 31 траўня, у цэнтры Слоніма на пешаходным завулку каля драматычнага тэатра сабраліся творчыя слонімцы на сваё першае творчае мерапрыемства, якое назвалі “Бысторыя” (ад стараславянскага слова “падзея”). Аўтарамі ідэі і арганізатарамі мерапрыемства сталі мясцовыя маладыя асобы Андрэй Ахота і Яўген Семяненка.

КРАЯЗНАЎЧЫ КАЛЯНДАР

15 траўня — дзень нараджэння беларускага паэта Анатоля Іверса (1912-1999). Анатоль Іверс нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Чамяры. У час 1-й сусветнай вайны сям’я, як і многія аднавяскоўцы, у 1914 г. выехала ў бежанства і вярнулася ў 1918 г.

У Слоніме ўшанавалі памяць Міхала Казіміра Агінскага

На будынку Слонімскага драматычнага тэатра ўрачыста адкрылі мемарыяльную шыльду, прысвечаную Міхалу Казіміру Агінскаму (1728 – 1800) – гетману Вялікага княства Літоўскага, мецэнату, кампазітару, заснавальніку традыцый тэатральнага мастацтва ў Слоніме. Аўтар мемарыяльнай шыльды – слонімскі скульптар Леанід Богдан, які разам з кіраўніком слонімскай фірмы «Гранві» Уладзімірам Вількіцкім, бясплатна падаравалі Слоніму.

Жаніўся наш малады гісторык

Нядаўна жаніўся наш малады слонімскі гісторык з вёскі Васілевічы Васіль Герасімчык. Яго жонкай стала былая выпускніца Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Алёна Грысюк.

КРАЯЗНАЎЧЫ КАЛЯНДАР

2 траўня — нарадзіўся ў вёсцы Варонічы беларускі Слонімскага раёна фізік, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі Мікалай Міхайлавіч Аляхновіч (1935).

КРАЯЗНАЎЧЫ КАЛЯНДАР

1 траўня 1931 года ў Слоніме нарадзіўся доктар філалагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, пісьменнік і педагог Алег Антонавіч Лойка (1931–2008).

Яндекс.Метрика