Записи с меткой ‘Людзі Слоніма

КРАЯЗНАЎЧЫ КАЛЯНДАР

30 красавіка 2007 года закончыў свой зямны шлях даравіты паэт, археолаг, гісторык і мужны патрыёт нашай Бацькаўшчыны Васіль Рыгоравіч Супрун.

Слонімскі гісторык будзе разважаць пра паўстанне 1863 года

У Мінску ў Кансерватыўным цэнтры Nomos наш зямляк гісторык Васіль Герасімчык (нарадзіўся ў вёсцы Васілевічы) разам з гісторыкам Яўгенам Задруцкім будуць разважаць і спрачацца пра паўстанне на Беларусі ў 1863-1864 гадах.

ВЫЙШАЎ ПАШТОВЫ КАНВЕРТ, ПРЫСВЕЧАНЫ ВАЛЯНЦІНУ ТАЎЛАЮ

РУП “Белпошта” выпусціла паштовы канверт да 100-годдзя беларускага паэта Валянціна Таўлая (1914-1947), дзяцінства і юнацтва якога прайшлі на Слонімшчыне.

КРАЯЗНАЎЧЫ КАЛЯНДАР

 2 кастрычніка 1920 года нарадзіўся ветэран беларускага вызваленчага руху Андрэй Вайтовіч, які доўгі час жыў у Слоніме. Андрэй Вайтовіч (1920-2008) нарадзіўся ў вёсцы Залоскі, што каля Любчы (Наваградчына) ў шматдзетнай сялянскай сям’і. З маленства працаваў на зямлі — дапамагаў бацьку. У школе паказваў сябе здольным вучнем, але, каб працягваць навуку, патрэбныя былі грошы, якіх не […]

КРАЯЗНАЎЧЫ КАЛЯНДАР

20 верасня 1929 года Іосіф Стаброўскі адкрыў у Слоніме краязнаўчы музей. Іосіф Стаброўскі (1870 – 1968) — беларускі археолаг і краязнавец, Член-карэспандэнт Віленскага аддзялення Маскоўскага археалагічнага таварыства, заснавальнік Слонімскага краязнаўчага музея і хавальнік яго фондаў. Нарадзіўся ў невялікім родавым маёнтку Орлавічы. Іосіф Іосіфавіч пачаў сваю кар’еру як вайсковец. Першую сусветную вайну Іосіф Стаброўскі закончыў у […]

КРАЯЗНАЎЧЫ КАЛЯНДАР

  15 верасня 1997 года памёр слонімскі паэт і грамадскі дзеяч Рудольф Пастухоў. Пастухоў Рудольф Аляксеевіч нарадзіўся ў 1936 годзе. Рос і выхоўваўся ў ГУЛАГу. Там пачаў пісаць вершы. 3 1960 года друкаваўся ў перыядычным друку Расіі і Казахстана. У сваім жыцці яму прыйшлося працаваць на лесапавале, у каменным кар’еры, на будоўлі таёжных ляжнёвак, быў […]

КРАЯЗНАЎЧЫ КАЛЯНДАР

30 жніўня 1915 года ў Глоўсевічах нарадзіўся удзельнік патрыятычнага падполля на Слонімшчыне ў 1946-1947 гадах Іван Хомчык. Іван Хомчык пачатковую адукацыю атрымаў у польскай школе ў сваёй вёсцы. Перад другой сусветнай вайной служыў у польскім войску ў Гдыні, дзе і заспела яго вайна. З верасня 1939 у нямецкім палоне. У родную вёску вярнуўся ў канцы вайны. Працаваў […]

КІРАЎНІК СЛОНІМСКАЙ БХД НАВЕДАЎ НАРВЕГІЮ

Нядаўна беларуская дэлегацыя прадстаўнікоў аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя», у складзе якой быў старшыня Слонімскай гарадской арганізацыі Іван Бядко, наведала Нарвегію. Хрысціянска-дэмакратычная партыя Нарвегіі (KrF) запрасіла сваіх беларускіх партнёраў пазнаёміцца з ходам перадвыбарчай кампаніі ў парламент, выбары ў які адбудуцца 9 верасня. Прадстаўнікі БХД мелі магчымасць прыняць удзел у святочных мерапрыемствах і даведацца […]

АДБУДЗЕЦЦА ПРЭЗЕНТАЦЫЯ АЛЬБОМА ІВАНА МІСКО

  У чацвер, 1 жніўня, у гасцёўні Слонімскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Я. Коласа адбудзецца прэзентацыя альбома народнага мастака Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР Івана Міско. Пачатак мерапрыемства ў 12:00. Запрашаюцца ўсе жадаючыя.

КРАЯЗНАЎЧЫ КАЛЯНДАР

15 траўня — дзень нараджэння беларускага паэта Анатоля Іверса (1912-1999). Анатоль Іверс нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Чамяры. У час 1-й сусветнай вайны сям’я, як і многія аднавяскоўцы, у1914 г. выехала ў бежанства і вярнулася ў1918 г. У1926 г. паступіў у Віленскую беларускую гімназію. За ўдзел у рэвалюцыйна-вызваленчым руху быў выключаны з Віленскай (1928), Клецкай (1929) і […]

Яндекс.Метрика