Записи с меткой ‘Память

Вянкі і кветкі – слонімскім афганцам

14 лютага на вуліцы Пушкіна ў Слоніме каля помніка слонімскім юнакам, якія загінулі ў Афганістане, адбыўся вялікі мітынг, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

У Слоніме адкрылі помнік воінам-афганцам

У Слоніме на вуліцы Пушкіна адкрылі помнік слонімскім юнакам, якія загінулі ў Афганістане. Гэта Уладзіміру Комлеву (1962 г.н.), Мікалаю Кузьміцкаму (1962), Сяргею Мысліўцу (1967), Анатолю Скоку (1966), Івану Ясюкевічу (1957) і Анатолю Супруну (1957). Усіх іх бацькі і землякі не дачакаліся з войска. Аўтар помніка – беларускі скульптар Уладзімір Церабун. Ён ужо зрабіў і ўстанавіў помнікі афганцам у Смаргоні і ў Лагойску.

Вянкі на вадзе – ушанаванне тых, хто загінуў (Фота)

У нядзелю, 22 чэрвеня, у Слоніме на канале Агінскага каля пешагоднага моста адбылося ўшанаванне тых, хто загінуў у першыя дні вайны 1941 года. Ушанаваць памяць загінуўшых прыйшлі вайскоўцы, моладзь, ветэраны Другой сусветнай вайны, святары, кіраўніцтва Слонімскага райвыканкама.

Паплывуць вянкі ў дзень пачатку вайны

22 чэрвеня ў 15 гадзін на канале Агінскага ў Слоніме адбудзецца апусканне вянкоў з запаленымі свечкамі на ваду. Менавіта ў гэты дзень 1941 года пачалася Вялікая Айчынная вайна.

Слонімцы ўшануюць Міхала Валовіча

У нядзелю, 15 чэрвеня, у вёсцы Парэчча Слонімскага раёна  адбудзецца ўшанаванне аднаго з кіраўнікоў паўстання 1830-1831 гадоў Міхала Валовіча  (18.06.1806. — 02.08.1833.) і яго паплечнікаў. Падчас мерапрыемства перад прысутнымі выступяць гісторыкі і пісьменнікі, а таксама беларускія барды з Мінска і Гомеля.

КРАЯЗНАЎЧЫ КАЛЯНДАР

1 траўня 1931 года ў Слоніме нарадзіўся доктар філалагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, пісьменнік і педагог Алег Антонавіч Лойка (1931–2008).

Слонімцы ўшанавалі памяць Міхала Валовіча

У аўторак, 29 красавіка, група прадстаўнікоў Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл на Радаўніцу завітала ў вёску Парэчча Слонімскага раёна.

В ПАМЯТЬ О ЛЁТЧИКЕ

В четверг, 10 января, в 11:00 состоится митинг-реквием памяти капитана Сергея Михайловича Крошина. Как сообщает сайт Слонимского райисполкома,  мероприятие пройдет в д. Тальковщина на месте захоронения легендарного летчика. Историческая справка: 10 января 1986 года на Обуз-Лесновском полигоне, что расположен в тридцати километрах от Слонима, проходили крупномасштабные учения 50-й гвардейской Донецкой дважды Краснознаменной орденов Суворова и […]

Яндекс.Метрика