
Школьны аздараўленчы летнік “Лясны” Слонімскага раёна шчыра вітаў беларускіх літаратараў Міхася Скоблу і Сяргея Чыгрына, а таксама салістку Белдзяржфілармоніі Таццяну Матафонаву з сынам Адасем. Міхась Скобла цікава распавёў пра родную мову, пра тое, што нам, беларусам, трэба любіць родную мову і заўсёды на ёй размаўляць.