Записи с меткой ‘Политика

27 ліпеня – Дзень Незалежнасці Беларусі

27 ліпеня 1990 Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Гэты важны для нашай дзяржавы дакумент стаў першым афіцыйным крокам да незалежнасці Беларусі.

Слонімцы сустрэліся з Лябедзькам і Багданкевічам

У рэдакцыі “Газеты Слонімскай” 13 лютага адбылася сустрэча слонімцаў са старшынёй Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатолям Лябедзькам і ганаровым старшынёй АГП і экс-старшынёй Нацыянальнага банка Беларусі прафесарам Станіславам Багданкевічам.

КАЛАБАРАЦЫЯНІСТЫ

На працягу апошніх некалькіх гадоў заўважаю, паколькі гляджу расійскія спадарожнікавыя каналы, што прапагандысты з Расіі стараюцца ўбіць у галовы сваіх суайчыннікаў думку пра Вялікую Расію, пра яе месіянскую ролю ў сусветнай гісторыі. У сувязі з тым, што расійскія сродкі масавай інфармацыі даўно і трывала абгрунтаваліся ў Беларусі, а грамадзяне нашай краіны,

ЧЫНОЎНІКІ ІГНАРУЮЦЬ ПРОСЬБЫ СЛОНІМЦАЎ

Усе шматлікія звароты жыхароў Слоніма ў розныя інстанцыі з просьбай працягнуць працоўны кантракт доктару-траўматолагу вышэйшай катэгорыі Івану Шэга засталіся безвыніковымі, 27 чэрвеня яго звольнілі з працы. Нагадаем, што у гэтым годзе Івану Шэга споўнілася 60 год, 30 з якіх ён адпрацаваў у Слонімскай раённай бальніцы. У красавіку гэтага году, галоўны ўрач бальніцы Юрый Пяцельскі даслаў […]

СВЯТКАВАННЕ ДНЯ ВОЛІ ПАД ЗАБАРОНАЙ (Дакументы)

Прадстаўнікі Слонімскага згуртавання дэмакратычных сілаў планавалі  ў Слоніме шырока адзначыць 95-годдзе з дня абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі і 150-годдзе паўстання на Беларусі пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. На працягу трох дзён з 22 да 24 сакавіка планавалася правядзенне некалькіх мерапрыемстваў. У памяшканні Слонімскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Якуба Коласа планавалася напісанне дыктоўкі на беларускай мове. У […]

ДЗЕНЬ ВОЛІ Ў СЛОНІМЕ

    Нягледзячы на тое, што Слонімскі райвыканкам не дазволіў праводзіць мітынг з нагоды Дня Волі 25 Сакавіка,  слонімцы ўсё ж вырашылі гэта свята адзначыць іншым чынам. У цэнтры горада сабралася каля 30 чалавек, якія паехалі ў вёску Парэчча, дзе знаходзіцца мемарыяльны знак, прысвечаны кіраўніку паўстання 1830-1831 гадоў Міхалу Валовічу і яго паплечнікам, якія загінулі падчас […]

СЛОНІМЦЫ СА СКАРГАЙ ЗВЯРНУЛІСЯ Ў ПРАКУРАТУРУ І АБЛВЫКАНКАМ

Са скаргай у пракуратуру Слонімскага раёна і ў Гродзенскі аблвыканкам звярнуліся жыхары Слоніма Мікалай Ракевіч і Іван Шэга. Скаргу слонімцы напісалі ў сувязі з адмоўным адказам Слонімскага райвыканкама ў правядзенні мітынга, прысвечанага 25 Сакавіка (Дню волі). У скарзе, у прыватнасці, паведамляецца: “На падставе часткі 4 артыкула 5 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы […]

СЛОНІМЦЫ ПАДАЛІ ЗАЯЎКУ НА МІТЫНГ 25 САКАВІКА

      Прадстаўнікі Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл падалі заяўку ў мясцовы райвыканкам аб правядзенні ў гарадскім парку 25 сакавіка мітынгу, прысвечанага Дню Волі. Пад заяўкай падпісаліся Іван Шэга і Мікалай Ракевіч. Мэта масавага мерапрыемства — публічнае адзначэнне чарговых угодкаў абвяшчэння Беларускай народнай рэспублікі, а таксама абмеркаванне і выказванне грамадзянамі свайго стаўлення да бягучых праблемаў грамадска-палітычнага жыцця […]

Яндекс.Метрика