
Любыя якасныя і ўстойлівыя змены ў грамадстве ды краіне з’яўляюцца вынікам шматэтапнай дзейнасці вялікай колькасці ўдзельнікаў, не толькі палітыкаў, але таксама актывістаў, грамадскіх дзеячаў і лідараў. З мэтай спрыяння пазітыўным зменам у Беларусі, Рух “За Свабоду” штогод ладзіць сваю ўласную школу для моладзі, на якую запрашае ўсіх зацікаўленых і сёлета.