
У Мінску ў выдавецтве “Кнігазбор” выйшла з друку новая кніга нашага земляка Сяргея Чыгрына “Гісторыя Слоніма на старых фотаздымках і паштоўках”.
У Мінску ў выдавецтве “Кнігазбор” выйшла з друку новая кніга нашага земляка Сяргея Чыгрына “Гісторыя Слоніма на старых фотаздымках і паштоўках”.
У Слонімскай гарадской бібліятэцы № 2 адбылася сустрэча з мясцовым беларускім літаратарам, гісторыкам, краязнаўцам і журналістам Сяргеям Чыгрыном. На сустрэчу завіталі старшакласнікі слонімскіх школ, настаўнікі і бібліятэкары.
Слонімскі празаік Уладзімір Ягоўдзік, які ў апошні час плённа працуе для юных чытачоў, выдаў сваю чарговую кнігу аб беларускай прыродзе. Аўтар назваў яе “Лясныя таямніцы”.
Рада Саюза беларускіх пісьменнікаў зацвердзіла ў складзе арганізацыі новую секцыю – nonfiction(невыдуманай, немастацкай) літаратуры. Каардынатарам яе дзейнасці выступае вядомая даследчыца беларусаў на эміграцыі Наталля Гардзіенка.
“Які цікавы чалавек” – такія словы я пачуў ад аднаго з удзельнікаў гуртка “Гістарычнае краязнаўства”, пасля сустрэчы з вядомым слонімскім краязнаўцам і літаратарам Сяргеем Чыгрыном.
10 снежня 1930 года ў вёсцы Вецявічы нарадзіўся беларускі паэт, літаратуразнавец, доктар філалагічных навук Мікола Арочка. Нарадзіўся пісьменнік у вёсцы Вецявічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і. Першапачатковую адукацыю атрымаў у Азярніцкай сярэдняй школе. Пасля закончыў філалагічны факультэт БДУ імя У.І. Леніна. Працаваў у часопісе «Сельская гаспадарка Беларусі» (1956-1960 гг.), а з 1962 г. […]
“Слонімскі буквар” – гэтае выданне ўяўляе сабой своеасаблівы даведнік па горадзе Слоніме і раёне, дзе арганічна пераплятаюцца мінулае і сучаснае Слонімшчыны. Кніга будзе цікавай усім тым, хто захапляецца гісторыяй і краязнаўствам сваёй Бацькаўшчыны, але найперш школьнікам і іх бацькам, настаўнікам і турыстам. Скачаць кнігу “Слонімскі буквар” у PDF фармаце
15 кастрычніка 1949 года ў вёсцы Парэчча Слонімскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сялянскай сям’і нарадзіўся беларускі дзіцячы празаік і драматург Аляксей Якімовіч. У 1972 г. скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў настаўнікам на Слонімшчыне — у Кастровіцкай васьмігадовай школе, Жыровіцкай сярэдняй школе, арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай выхаваўчай работы ў Жыровіцкай сярэдняй школе, […]
15 траўня — дзень нараджэння беларускага паэта Анатоля Іверса (1912-1999). Анатоль Іверс нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Чамяры. У час 1-й сусветнай вайны сям’я, як і многія аднавяскоўцы, у1914 г. выехала ў бежанства і вярнулася ў1918 г. У1926 г. паступіў у Віленскую беларускую гімназію. За ўдзел у рэвалюцыйна-вызваленчым руху быў выключаны з Віленскай (1928), Клецкай (1929) і […]
1 мая – дзень нараджэння доктара філалагічных навук, прафесара, член-карэспандэнта Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, пісьменніка і педагога Алега Антонавіча Лойка (1931–2008). Сёння сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл наведалі магілу Алега Лойкі, усклалі кветкі і прыгадалі яго добрымі словамі. Алег Лойка нарадзіўся ў сям’і фельчара. Бацька яго, Антон Цімафеевіч (1903-72), быў славутым […]